Беларусь заняла 153-е месца ў "Індэксе свабоды прэсы"
Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" выдала чарговы "Індэкс свабоды прэсы".
Беларусь у ім за год паднялася на дзве пазіцыі і займае 153-е месца. Аднак гэта атрымалася толькі таму, што ў краінах-суседзях сітуацыя пагоршылася больш, чым у Беларусі.
Да таго ж, колькасць арыштаў журналістаў у 2018 годзе знізілася ў параўнанні з 2017-м. Тым не менш, рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў у арганізацыі называюць беспрэцэдэнтнымі.
У дакладзе згадваецца, што журналісты, якія супрацоўнічаюць са СМІ, не акрэдытаванымі ў Беларусі, заплацілі ў 2018 годзе каля 100 штрафаў. Згаданы ў дакуменце і ціск на партал TUT.by і інфармагенцтва БелаПАН у рамках так званай справы БЕЛТА".
Краіны суседнія з Беларуссю займаюць больш высокія месцы, чым наша дзяржава: Латвія — 24-е, Літва — 30-е, Польшча — 59-е, Украіна — на 102-е, Расія — 149-е.