Беларусь застаецца адным з лідараў у Еўропе па хуткасці распаўсюду каранавіруса
На 1 траўня ў Беларусі пацверджана 15 828 выпадкаў COVID-19. Гэта +911 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Наша краіна застаецца адным з лідараў у Еўропе па хуткасці распаўсюду інфекцыі.
Выпісаныя з лякарняў 3117 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя. З іх 3014 паправіліся (+189), 97 — памерлі (+4).
За суткі зроблена 9168 тэстаў, за ўвесь час — 195 340. Кожны дзясяты тэст за апошнія суткі паказаў новы станоўчы выпадак каранавіруснай інфекцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.