Беларусь займае апошняе месца ў Еўропе па ўзроўні эканамічнай свабоды

150-е месца займае Беларусь сярод эканамічна свабодных краін свету. Штогадовы рэйтынг склалі амерыканскі даследчы фонд "Heritage Foundation" і часопіс "The Wall Street Journal". Агулам у рэйтынгу называюцца 157 краін. Пры яго складанні краіны ацэньваюцца па 10 намінацыях, сярод якіх – свабода інвестыцый, свабода гандлю і г. д. У выніку Беларусь набрала толькі 44,7 бала.

Эксперты кажуць, што такое нізкае месца звязана з адмовай нашай краіны ад постсавецкіх рэформаў. Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што сярод краін еўрапейскага рэгіёна Беларусь займае апошняе месца па ўзроўні эканамічнай свабоды.

Адзначым, што першае месца ў рэйтынгу займае Гонг-Конг (90,3 бала), другое – Сінгапур (87,4 бала), трэцяе – Ірландыя (82,4 бала). Нашыя суседзі літоўцы на 26 месцы, украінцы на 133-м, а расіяне на 134-м месцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі