Беларусь зніжае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты

Беларусь зноў паніжае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. З 1 сакавіка стаўкі мыта змяняюцца — такое рашэнне прынятае згодна з пастановай Савета Міністраў №136 ад 26 лютага 2015 года.

Стаўка экспартнага мыта на сырую нафту зніжаная з 112,9 долара да 105,8 долара за тону. Мыта на прамагонны бензін зніжаецца з 95,9 долара да 89,9 долара за тону, на таварныя бензіны — з 88 долараў да 82,5 долара. Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 50,7 долара (была 54,1 долара), такое ж мыта вызначанае для дызпаліва, бензола, толуола, ксілолаў, змазачных ды іншых маслаў.

Мінулым разам стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 лютага — таксама ў бок паніжэння, перадае БЕЛТА.

Ілюстратыўнае фота з сайта novostienergetiki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі