Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову днямі прыняў беларускі ўрад.

Як інфармуе БЕЛТА, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з 97,1 долара да $88,4 за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 82,5 долара да $75,1 за 1 тону, на таварныя бензіны — з $75,7 да 68,9 долара за 1 тону. Што да пошліны на лёгкія, сярэднія дыстыляты, то яна цяпер складае 42,4 долара за 1 тону замест ранейшай $46,6. Такую стаўку пошліны ўстанавілі і ў дачыненні дызельнага паліва.

Як паведамляла Еўрарадыё, месяц таму экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаліся.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі