Беларуса, які раскопваў магілу Ван Гога, адправілі ў СІЗА на месяц
Аляксей Кузьміч
Беларускага мастака Аляксея Кузьміча ў Францыі адправілі ў СІЗА на месяц. Яму пагражае дэпартацыя, паведамляе "Белсат".
Некалькі дзён таму Кузьміч зладзіў перформанс — раскопваў магілу мастака Вінсэнта Ван Гога.
31 ліпеня акцыяніста судзілі за перформанс і адправілі ў СІЗА для іншаземцаў. Пакаранне могуць замяніць на ўмоўнае, калі ён аплоціць штраф у 1500 еўра.
Таксама стала вядома, што мастаку пагражае дэпартацыя з Еўрасаюза. Яго адвакаты спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэнне.
У Беларусі Кузьміч ладзіў шэраг скандальных перформансаў. У Францыі ўвесну 2021-га ён спрабаваў патрапіць у Елісейскі палац з бутэлькай, "якая нагадвае кактэйль Молатава".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.