Беларуса затрымалі за дом-свастыку, намаляваны ў камп'ютарнай гульні
Дом-свастыка з камп'ютарнай гульні
Стрымера, які пабудаваў у камп'ютарнай гульні дом у выглядзе свастыкі, затрымалі сілавікі. Відэа з ім з'явілася ў адным з іх тг-каналаў.
Таксама яны заявілі, што хлопец "любіў паспаміць нацысцкай сімволікай". Вылічылі яго нібыта паводле IP-адрасу.
На відэа хлопец кажа, што распаўсюджваў фота- і відэакантэнт са свастыкай, а таксама парнаграфічны кантэнт.
У Беларусі затрыманняў за камп'ютарныя гульні яшчэ не было. А ў Расіі ў лютым 2022 года 16-гадовага падлетка асудзілі за намер падарваць будынак ФСБ у гульні Minecraft. Мікіту Увараву прысудзілі пяць гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.