Беларусам рэкамендуюць на Радаўніцу не наведваць могілкі

Беларусам рэкамендуюць на Радаўніцу не наведваць могілкі

28 красавіка праваслаўныя беларусы адзначаюць Радаўніцу. У дзень памінання памерлых традыцыйна масава наведваюцца магілы сваякоў. Аднак сёлета з-за распаўсюду каранавіруса Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам не ехаць на Радаўніцу на могілкі, а выбраць для прыборкі магіл іншы дзень. На мінулым тыдні намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заклікала беларусаў "не збірацца і не ладзіць на могілках "посиделки" з пажылымі сваякамі".

Тым не менш, у аўторак людзі едуць на могілкі. Каб зменшыць перапоўненасць грамадскага транспарту, на шэрагу маршрутаў яго будзе больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі