Беларусаў няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Бруселі

Беларусаў няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Бруселі

Беларусаў няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Бруселі. Пра гэта сведчаць дадзеныя антыкрызіснага цэнтра знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Пра гэта паведаміла ў Twitter прэс-служба МЗС Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 сакавіка ў Бруселі адбылася серыя тэрактаў: два выбухі ў міжнародным аэрапорце і адзін у вагоне метро. Загінуў 31 чалавек, больш за 250 атрымалі раненні (сярод іх — грамадзяне 40 краін). Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі