Беларуска Аліна Талай заваявала бронзу на чэмпіянаце свету (відэа)

Беларуска Аліна Талай заваявала бронзу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Кітаі. У пятніцу яна выступіла ў фінале бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Талай паказала вынік — 12,66 секунды (нацыянальны рэкорд). Яна саступіла толькі Дэніэл Уільямс з Ямайкі (12,57) і немцы Сіндзі Роледэр (12,59).

Бягуха прынесла Беларусі першую ўзнагароду на чэмпіянаце свету.

Аліне Талай 26 гадоў. Яна — бронзавая прызёрка чэмпіянату свету 2011 года, сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы 2012-га.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі