Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла юніёрскі чэмпіянат свету па фрыстайле

Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла юніёрскі чэмпіянат свету па фрыстайле

Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла юніёрскі чэмпіянат свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які завяршыўся ў Раўбічах. Па суме двух скачкоў беларуска, якая тыдзень таму атрымала бронзу на дарослым этапе Кубка свету, змагла апярэдзіць дзвюх расіянак. Раманоўская атрымала найвышэйшыя балы — 162,62. Другое месца ў расіянкі Аляксандры Арловай, трэцяе — у яе суайчынніцы Любові Нікіцінай.

Яшчэ адзін беларускі юніёр, Дзмітрый Мазуркевіч атрымаў серабро ў спаборніцтвах сярод хлопцаў. Першы вынік паказаў расіянін Максім Бураў, а трэцяе месца ў швейцарца Ноя Рота, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі