Беларуска, якая захварэла грыпам A/H1N1, заўтра вяртаецца з Масквы ў Італію
28-гадовая беларуска, захворванне якой грыпам A/H1N1 альбо свіным грыпам было пацверджанае вынікамі аналізаў, праведзеных маскоўскімі медыкамі, у пятніцу вернецца ў Італію. Аб гэтым заявіў галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.
Нагадаем, грамадзянка Беларусі стала жыве ў Італіі. У расійскую сталіцу яна прыляцела 25 траўня з Прагі, а да таго некалькі дзён знаходзілася ў ЗША. На наступны дзень у маскоўскай гасцініцы жанчыне стала кепска, яна патрапіла ў бальніцу з высокай тэмпературай. Раней паведамлялася, што беларуска падарожнічала з турыстычнымі мэтамі. Паводле слоў Анішчанкі, у Расію яна прыляцела з дзелавымі мэтамі.
"Яна атрымала лячэнне ў адпаведнасці з неабходнымі стандартамі... Жанчына ўжо адчувае сябе нармальна. Заўтра яна будзе выпісана", — цытуе словы галоўнага санітарнага лекара "Интерфакс".
У людзей, якія кантактавалі з грамадзянкай Беларусі, прызнакаў грыпу выяўлена не было. "Мы не сталі турбаваць па гэтай сітуацыі нашых калегаў з Беларусі, паколькі жанчына апошнім часам не была звязаная з Беларуссю і жыве ў Італіі", — сказаў Генадзь Анішчанка.
Глядзі таксама: Вынікі аналізаў: беларуска, шпіталізаваная ў Маскве, хворая на свіны грып