Беларускае кіно: што атрымалася ў 2022-м і чаго чакаць у Новым годзе — эфір

Кадр з фільма "Мара" рэжысёркі Сашы Кулак 
Кадр з фільма "Мара" рэжысёркі Сашы Кулак 

2022-гі — цяжкі год для беларускай культуры, у тым ліку і беларускага кіно. Большасць незалежных рэжысёраў, акцёраў, менеджараў эмігравалі з краіны, дзе застаўся, бадай, адзін "Беларусьфільм". З дырэктарам з КДБ, чысткамі нелаяльных супрацоўнікаў і здымкамі выключна прапагандыстскіх праектаў.

Кінафестываль "Лістапад" страціў свае пазіцыі, ператварыўшыся ў трэцягатункавы фэст з расійскім кіно пра "традыцыйныя каштоўнасці", а польскі кінафэст Bulbamovie стаў галоўным форумам пра беларускае кіно. Чым яшчэ адзначыўся 2022-гі для беларускага кіно? З якімі яшчэ выклікамі сутыкнуліся творцы ў эміграцыі і ў Беларусі? Дзе шукаць грошы, на здымкі кіно і калі мы пабачым беларускую мастацкую паўнаметражку пра пратэсты? 

Пра гэта ды іншае гутарым з кінакрытыкам і прадстаўніцай Беларускай Рады культуры Ірэнай Кацяловіч і рэжысёрам Андрэем Кашперскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі