Беларускага хакеіста з-за допінгу дыскваліфікавалі на 2 гады

Беларускага хакеіста Міхаіла Стэфановіча дыскваліфікавалі на 2 гады. Такое рашэнне прыняло Расійскае антыдопінгавае агенцтва РУСАДА на падставе рашэння Дысцыплінарнага антыдопінгавага камітэта. Стэфановіча пакаралі за парушэнне антыдопінгавых правілаў.

Беларускі хакеіст адхілены ад матчаў на прафесійным узроўні на два гады. Пры гэтым тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 10 лістапада 2014 года.

Нагадаем, летась з'явіліся звесткі, што Стэфановіч, які гуляў за пензенскі "Дызель", часова адхілены ад удзелу ў навучальна-трэніровачных зборах і спаборніцтвах. У яго знайшлі забароненае рэчыва ў пробе "А", узятай 26 кастрычніка 2014 года на чэмпіянаце Усерасійскай хакейнай лігі.

За сваю кар'еру 25-гадовы хакеіст выступаў за "Гомель", канадскі "Квебек Рэмпартс", мінскае "Дынама", тальяцінскую "Ладу", нефцекамскі "Тарос". За зборную Беларусі Міхаіл Стэфановіч выступаў на двух чэмпіянатах свету — ў 2009-м і 2010-х гадах.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі