Беларускам будуць даваць ільготныя крэдыты на ЭКА

Згодна з дакументам прадугледжваецца выдача льготнага крэдыту жанчынам, якія атрымліваюць медыцынскую дапамогу ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) у арганізацыях аховы здароўя Беларусі ўсіх формаў уласнасці.



На сёння ў Беларусі штогод робяць 1700-2000 працэдур ЭКА, інфармуе БелаПАН.



Льготныя крэдыты будзе выдаваць “Беларусбанк” у беларускіх рублях тэрмінам да пяці гадоў з уплатай працэнтаў у памеры 50% ад стаўкі рэфінансавання. Максімальная сума крэдыту — да 300 базавых велічыняў, усталяваных на дату заключэння крэдытнай дамовы.


Таксама ў адпаведнасці з указам пасля нараджэння дзіця з выкарыстаннем ЭКА даюць адтэрміноўку ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, у тым ліку працэнтаў па ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі