Беларускамоўнае таксі з арнаментам з'явілася ў Гродне
На мінулым тыдні ў Гродне з'явілася новая служба таксі — "Выдатнае". Як піша autogrodno.by, аўтамабілі гэтай службы абклееныя беларускім арнаментам, а дыспетчары кантактуюць па-беларуску.
Усе аўтамабілі абклееныя рознымі арнаментамі. Гутаркі з пасажырамі ў службе імкнуцца падтрымліваць на беларускай мове.
Дыспетчар Юля кажа, што гродзенцы прыхільна ставяцца да беларускамоўных зваротаў. "За гэты тыдзень толькі адна жанчына папрасіла размаўляць па-руску, а адзін хлопец не зразумеў, што значыць "Чакайце 5-7 хвiлiн". Але наогул, рэакцыя пазітыўная, і прэтэнзій не было", — кажа дзяўчына.