Беларуская альпіністка на Эльбрусе праляцела 400 метраў і выжыла

На расійскім Эльбрусе беларуская альпіністка Аляксандра Гусакоўская сарвалася са скалы. Яна праляцела 400 метраў, атрымала траўмы галавы і локцяў, шматлікія ўшыбы, але засталася жывая, паведамляюць "Вести".

6 траўня Гусакоўская выйшла ў складзе групы з 18 чалавек. Яна ўдзельнічала ў хуткасным забегу на Эльбрус. На вышыні каля 5000 метраў беларуска паслізнулася і сарвалася ўніз.

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі сем супрацоўнікаў эльбрускага атрада.

У хуткасным узыходжанні на Эльбрус 6 траўня 2015 года ўдзельнічалі больш за 130 альпіністаў з 14 краін свету.

Эльбрус — найвышэйшая кропка Еўропы. Вышыня гары складае 5642 м.

Фота — Страна.Ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі