Беларуская амбасада ў Расіі лічыць сюжэты пра Лукашэнку на НТВ злачыннымі
У амбасадзе Беларусі ў Расіі назвалі выкрывальны сюжэт на тэлеканале НТВ “злачынным”. Прэс-сакратар беларускай дыпмісіі ў Расіі Віталь Сліўка заявіў пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі “Эхо Москвы”. На думку прадстаўніка амбасады, скандальныя сюжэту супраць Лукашэнкі псуюць расійска-беларускія адносіны. Ён лічыць недапушчальным вылучаць такія абвінавачанні на адрас кіраўніка краіны. Гэта домыслы, якія не маюць пад сабой глебы, і набор выкінутых з кантэксту каментароў.
Віктар Сліўка выказаў шкадаванне наконт таго, што сюжэты з’явіліся напярэдадні сённяшняй сустрэчы ў Астане, дзе абмяркоўваюць пытанні, звязаныя з Мытным саюзам. Таксама ён выказаў спадзяванне, што гэтыя сюжэты не ёсць афіцыйным выражэннем палітыкі расійскага кіраўніцтва.