Беларуская царква ў Лондане атрымала прэстыжную архітэктурную прэмію
Драўляны будынак беларускай грэка-каталіцкай царквы святога Кірылы Тураўскага, які знаходзіцца ў Лондане, атрымаў прыз глядацкіх сімпатый прэміі New London Architecture.
Царква трапіла ў шорт-ліст у намінацыях "Самы энергаэфектыўны будынак", "Культура і супольнасць", "Выбар гледачоў". Пераможца ў апошняй праз народнае галасаванне ў інтэрнэце.
Фота: www.archdaily.com
Царкву святога Кірылы Тураўскага адкрылі ў снежні 2016 года ў памяць аб ахвярах выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Яе архітэктар — Цвай Со (Tszwai So) з Ганконгу, у 2003 годзе пераехаў у Лондан і вучыўся архітэктуры ў Кембрыджы. Зацікавіўшыся Беларуссю, перайшоў ва ўніяцтва.
Раней незвычайныая царква ўжо была прызнаная адным з самых энергаэфектыўных у Лондане.
Фота: www.archdaily.com