Беларуская афіцыйная дэлегацыя пратэставала ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Беларуская афіцыйная дэлегацыя пратэставала ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Беларуская афіцыйная дэлегацыя пратэставала ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яе абурыла рэзалюцыя па Беларусі, прапанаваная прадстаўніком Нідэрландаў. Як вядома, кіраўнік дэлегацыі Андрэй Савіных не атрымаў шэнгенскую візу і не змог паехаць на сесію ў Вену, таму ён прысутнічаў на ёй віртуальна. А пасля таксама віртуальна пакінуў залу.

Андрэй Савіных распавёў sputnik.by, што прадстаўнікі Беларусі "не атрымалі ніводнага зразумелага адказу ні ад бюро, ні ад старшыні ПА АБСЕ". "І ў гэтай сувязі прынялі рашэнне спыніць удзел у гэтай сесіі”, — дадаў ён.

Рэзалюцыя аднак была прынята большасцю галасоў прысутных (86 — за, 18 — супраць, 11 устрымаліся). Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала ўлады Беларусі спыніць "рэпрэсіўную тактыку", вызваліць усіх палітвязняў, дазволіць правесці "сумленныя выбары з удзелам назіральнікаў ад АБСЕ".

Пакінула пасяджэнне і расійская дэлегацыя. Яе найперш абурыла прапанаваная ўкраінцамі рэзалюцыя па Крыме. Таксама расіяне не былі згодныя з уключэннем у парадак дня рэзалюцыі па Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі