Беларуская каманда "Дзеці Цьюрынга" адмовілася ўдзельнічаць ў чвэрцьфінале КВЗ

Беларуская каманда "Дзеці Цьюрынга" адмовілася ўдзельнічаць ў чвэрцьфінале КВЗ

Беларуская каманда "Дзеці Цьюрынга" адмовілася ўдзельнічаць ў чвэрцьфінале КВЗ. 

"Нашы ўлюбёныя заўзятары, на жаль, у сілу абставінаў мы не ўдзельнічаем у 1/4 Вышэйшай лігі КВЗ сезона-2020. Крыху пазней мы запішам відэа, у якім усё раскажам падрабязней. Дзякуй вам за вашы перажыванні і каментары. Яшчэ пабачымся", — напісалі яны на сваёй старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте".

Як распавядала Еўрарадыё, у 1/8 фіналу "Дзеці Цьюрынга" занялі ў сваёй групе першае месца, падзяліўшы яго з камандай "Руская дарога". Іх жарт пра тое, што пасля аб'яднання Расія ўвойдзе ў склад Беларусі, стаў хітом інтэрнэту.

Здымкі чвэрцьфіналу павінны прайсці ў Крыме. Ці звязана гэта з адмовай каманды ад удзелу, невядома. Нагадаем, што Украіна ўносіць у "чорны спіс" усіх замежнікаў, якія прыязджаюць у Крым не праз яе мяжу. 

Сярод удзельнікаў 1/4 фінала ёсць яшчэ адна беларуская каманда — "Доктар Хаусс" з Магілёва. Яны, мяркуючы па ўсім, працягнуць удзел у спаборніцтвах КВЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі