Беларуская карта: як яе можа разыграць Кітай і чым гэта нам пагражае — эфір

Ігар Тышкевіч

Ігар Тышкевіч

Сяброўства Беларусі з Кітаем набывае ўсё больш разнастайнасці і глыбіні. Тут і прыняцце Беларусі ў ШАС, і беларуска-кітайскія (упершыню) ваенныя вучэнні на тэрыторыі нашай краіны, і візіт у Пекін новапрызначанага міністра замежных спраў Рыжанкова. Выглядае на тое, што гэта не вынік дасягнення беларускіх дыпламатаў, а праява раптоўнай цікавасці да нашай краіны менавіта з боку Кітая. І ўсё гэта адбываецца на фоне вайны ва Украіне, пашырэння глабальнага супрацьстаяння Расіі і Захаду, спробай як ЕС, так і Масквы перацягнуць Кітай на свой бок…

Што стаіць за цікавасцю Кітая да Беларусі і як Паднябесная можа “разыграць беларускую карту”? Навошта Мінск штучна стварае напружанасць на ўкраінскім кірунку і да якіх наступстваў гэта можа прывесці? Чаго імкнецца дасягнуць рэжым, вызваляючы палітвязняў, і ці варта спадзявацца на хваробу Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі