Беларуская праваслаўная царква “блаславіла” “Чароўнага трусіка”
Беларуская праваслаўная царква, прааналізаваўшы песню “Чароўны трусік”, прыйшла да высновы, што ў ёй “адсутнічае які-небудзь таемны і акультны сэнс”, а таксама “намёкі на акультныя рытуальныя дзеянні”, паведамляе сайт "Беларускія навіны".
Кампазіцыя 13-гадовага Юры Дземідовіча, фіналіста адборачнага тура дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”, не толькі пабіла рэкорды па колькасці праглядаў і запамповак у інтэрнэце, але таксама стала прадметам дбайнага вывучэння.
Заяву, адрасаваную Міністэрству культуры, Дзяржкамітэту па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў, кіраўніцтву праваслаўнай царквы і Белтэлерадыёкампаніі, з просьбай праверыць наяўнасць у песні “Чароўны трусік” рэлігійнага падтэксту падаў 17-гадовы Мікалай Гарбачоў.
У выніку, усе інстанцыі прыйшлі да высновы, што песня не мае нічога агульнага з акультызмам і ў ёй няма рэлігійнага падтэксту.
Чытайце таксама:
Юра Дземідовіч заспявае “Волшебного кролика” па-беларуску
“Чароўны трус”: Калі пісаў музыку, узгадаў, як чытаў "Алісу ў краіне цудаў"