Беларускі адвакат распавяла як выратавала рэпера Маргенштэрна ад ГУБАЗіКа

Рэпер Маргенштэрн / kommersant.ru
Рэпер Маргенштэрн / kommersant.ru

Беларускі адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна распавяла YouTube-каналу "Максимально", як у 2021-м выратавала рэпера Маргенштэрна ад ГУБАЗіКа. Яго спрабавалі затрымаць у Мінску, паколькі ў РФ была распачатая крымінальная справа. Адвакат яго суправаджала. Яны сядзелі ў кавярні, калі яна пабачыла супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і сказала, каб рэпер уцякаў. Маргенштэрн са спадарожнікамі сышоў праз чорны ход.

"Я проста стала ў праходзе і кажу: "Пакажыце пастанову", — расказвае Колесава-Гудзіліна. — ...Ён кажа: "Я табе зараз у***". А я кажу: "Давай".

Па словах адваката, сілавікі ў той момант проста не чакалі такога "нахабства". А рэпер у выніку змог выехаць з Беларусі. 

Беларускі адвакат распавяла як выратавала рэпера Маргенштэрна ад ГУБАЗіКа
https://twitter.com/kolesovahudz/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі