Беларускі брамнiк упершыню быў уключаны ў заяўку на афіцыйную гульню ў НХЛ
Мікіта Талапіла
Беларускі брамнiк упершыню быў уключаны ў заяўку на афіцыйную гульню ў НХЛ — на чацвёрты матч "Ванкувера" ў яго серыі супраць "Нэшвіла" ў першым раўндзе Кубка Стэнлі. На лёд Мікіта Талапіла не выйшаў — назіраў за гульнёй з лавы запасных. У авертайме "Ванкувер" перамог і выйграе ў серыі з лікам 3:1, піша "Трыбуна".
Талапіле 24 гады, ён — ураджэнец Мінска. Выступаў за мінскае "Дынама", "Дынама-Маладзечна". За акіян з'ехаў у 2023 годзе, выступаў за фарм-клуб "Ванкувера".
"Вашынгтон", за які выступае беларус Аляксей Протас, прайграў серыю "Рэйнджэрс" — 0:4. У чацвёртым паядынку Протас зарабіў асіст. У плэй-оф Кубка Стэнлі ён набраў 2 балы, выйшаў на 5-е месца сярод беларусаў па гэтым паказчыку, зраўняўся з Міхаілам Грабоўскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.