Беларускі бразілец Рэнан Брэсан забіў гол-прыгажун у Партугаліі (відэа)
Паўабаронца нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі з лета 2014-га выступае за партугальскі клуб "Рыў Аве".
У сённяшнім матчы з "Баавіштай" Рэнан Брэсан забіў першы гол за свой новы клуб. На 25-й хвіліне ён атрымаў жоўтую картку "за размовы", калі рыхтаваўся прабіваць штрафны ўдар. А ўжо праз некалькі дзясяткаў секунд Брэсан забіў гол-прыгажун і адкрыў лік у матчы. Пасля беларускі бразілец яшчэ трапіў у штангу.
Каманда Брэсана выйграла з лікам 4:0.
Фота — goals.by