Беларускі даследчык апублікаваў дакументы пра карупцыю ў НКУС
Беларускі даследчык Уладзіслаў Ахроменка апублікаваў дакументы пра карупцыю ў НКУС. Іх ён адшукаў у дакументах, якія захоўваюцца ў архіве Службы бяспекі Украіны. Гаворка ідзе пра чэкістаў, якія пачыналі свой “працоўны шлях” у Беларусі. Гэта — Усевалад Баліцкі (1892 — 1937), які пачынаў службу ў Гомелі, і Геплер, які пераехаў ва Украіну з Магілёва. Высвятляецца, што вышэйшыя афіцэры карнай структуры, якой быў НКУС, у 1937 годзе займаліся крадзяжом грошай і каштоўнасцяў, кантрабандай.
Фота са старонкі Уладзіслава Ахроменкі ў Facebook
Фота са старонкі Уладзіслава Ахроменкі ў Facebook