Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір выйграў "золата" Алімпіяды (фота, відэа)

Беларусь у мужчынскім фрыстайле прадстаўлялі чатыры спартоўца — Аляксей Грышын (алімпійскі чэмпіён Ванкувера), Антон Кушнір, Дзмітрый Дашчынскі і Дзяніс Восіпаў.

Аляксей Грышын не здолеў прайсці кваліфікацыю на Гульнях у Сочы. Беларускі лыжны акрабат у двух спробах не здолеў дакладна прызямліцца. У першым кваліфікацыйным раўндзе ён заняў перадапошняе 20-е месца, у другім — 9-е. У фінал жа праходзіць па 6 лепшых фрыстайлістаў у кожнай кваліфікацыі. Між тым трое іншых беларусаў працягнулі барацьбу за медалі. Дзмітрый Дашчынскі ў другой кваліфікацыі паказаў найлепшы вынік, Антон Кушнір стаў другім, а Дзяніс Восіпаў — 5-ы.

На жаль, у суперфінал з беларусаў прабіўся толькі Антон Кушнір. Ён там выступіў выдатна і перамог дваіх прадстаўнікоў Кітая і аднаго — Аўстраліі!

Выніковая табліца:


1. Антон Кушнір — 134.50 (адна з самых высокіх ацэнак у гісторыі фрыстайла)


2. Дэвід Морыс (Аўстралія) — 110.41


3. Цзонян Цзя (Кітай) — 95.06


...8. Дзмітрый Дашчынскі


9. Дзяніс Восіпаў


...15. Аляксей Грышын
 

Антону Кушніру 29 гадоў. Ён удзельнічаў у Алімпіядах 2006 і 2010 гадоў. У Ванкуверы лічыўся фіналістам, аднак няўдала прызямліўся і быў толькі 21-м. Тады "золата" выйграў іншы беларус Аляксей Грышын.

Фота — flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі