Беларускі футбаліст Антон Пуціла заключыў гадавы кантракт з “Гамбургам”
20-гадовы паўабаронца мінскага "Дынама" Антон Пуціла будзе выступаць за нямецкі футбольны клуб "Гамбург" да канца года на правах арэнды.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі.
“У Пуцілы гадавы кантракт плюс аўкцыён на тры гады ў Нямеччыне. Чыста тэарэтычна гэты кантракт можна трактаваць як арэндны, але гэта кантракт у будучыню. У Антона год часу, пасля чаго будзе заключаны наступны кантракт. З кепскімі футбалістамі там кантракты не заключаюць. Яны бачаць у ім вялікую будучыню, таму і быў зроблены гэты крок па заключэнні кантракту”.
Тым часам 4 студзеня Антон Пуціла накіраваўся ў Нямеччыну. Медыцынскі агляд не выявіў у яго праблем са здароўем. З 7 па 13 студзеня ён разам са сваёй новай камандай знаходзіцца на зборы ў Дубаі.