Беларускі гурт “Гурзуф” стаў фіналістам The Global Battle Of The Bands
6 снежня ў Лондане прайшоў фінал сусветнага конкурсу музыкі The Global Battle Of The Bands. Беларусы ўпершыню выйшлі ў супер-фінал конкурсу. У склад гурта ўваходзяць усяго два чалавекі – Ягор Забелаў і Арцём Залескі. З музычных інструментаў таксама толькі два – бубны і акардэон. Па дарозе з туманнага Альбіёну дадому гурт яшчэ заехаў з канцэртамі ў Варшаву. Адразу пасля вяртання музыкаў Еўрарадыё запрасіла Ягора на інтэрв’ю.
У самім фестывалі ўдзельнічалі ажно 28 краінаў, а праходзіў ён у два этапы:
“Фестываль быў сапраўды вельмі буйны: ажно 28 удзельнікаў. Прычым з розных краін і нават частак света – Еўропа, Азія, Аўстралія і нават Афрыка. Фестываль праходзіў у тры дні. У першыя два былі так званыя фіналы, а ў наступны, у які яшчэ трэба было прайсці, - суперфінал”.
Па словах Ягора, клуб і раён Лондана, у якім праходзіў фінал The Global Battle Of The Bands, – лепшае месца для такіх мерапрыемстваў у свеце:
“Клуб, у якім гэта ўсё праходзіла, знаходзіўся ў вельмі такім небяспечным раёне Лондану, які называецца Кэмпдэнтаўн. Гэта такое месца для фрыкаў і панкаў. Паб знаходзіўся зверху, а пад ім – сцэна і памяшканне для выступу – карацей, поўны андэграўнд.
Калі мы прыйшлі на саўндчэк, то першае, што ўразіла, – гэта проста шыкоўны гук! І адразу пабеглі мурашы па скуры, таму што стала страшнавата, як жа мы будзем выглядаць на такім узроўні…”
Беларускім музыкам найбольш запомніліся калегі з Японіі – таксама дуэт:
“Самае вялікае ўражанне засталося пасля гурта з Японіі. Прычым таксама толькі два ўдзельнікі – басіст і бубначка”.