Замест Вакульчыка "з кулямётам" у страхаўчшыкоў адабралі слова "беларускі"

Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Калі страхавы фонд у двухмесячны тэрмін не выканае патрабаванняў указа, гэта можа стаць падставай для яго ліквідацыі.

Прэтензіі да “Беларускага народнага страхавога пенсінага фонда” Аляксандр Лукашэнка выказаў яшчэ ў сакавіку 2013 года, падчас пасяджэння Савета міністраў. Тады ён ледзь не кінуў на вяртанне дывідэндаў, якія атрымлівае страхавая кампанія, старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка “з кулямётам”.

Па звестках старшыні КДК Аляксандра Якабсона, дзяржаўныя прадпрыемствы (напрыклад, “Беларуськалій”) накіроўваюць у фонд буйныя сродкі на добраахвотнае страхаванне дадатковай пенсіі. Кампанія размяшчае грошы на дэпазітах і жыве з працэнтаў. Гаворка ідзе пра буйныя сумы. Сярэдняя зарплата дырэктара страхавой арганізацыі ў 2012 годзе складала 30 мільёнаў рублёў. А атрыманыя дывідэнды акцыянераў фонда за год склалі амаль 3 мільярды.

"Тры мільярды! Адкуль гэтыя грошы?! Яны што, калійныя ўгнаенні вырабляюць і прадаюць? Не. І бездапаможны Мінфін!", — абурыўся, даведаўшыся пра гэта, Аляксандр Лукашэнка. Тады ж кіраўнік дзяржавы прыгразіў турмой кіраўніку “Беларуськалія” Валерыю Кірыенку і старшыні канцэрна “Белнафтахім” Ігару Жыліну ў выніку, калі грошы не будуць вернутыя і сітуацыя з “Беларускім народным страхавым пенсійным фондам” не будзе вырашаная.

Фота: www.interfax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі