Беларускі палітуцякач выступіў на Еўрамайдане ў Львове (фота)
27 лістапада лідар руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык прывітаў удзельнікаў мітынгу ў цэнтры Львова.
Сіўчык адзначыў, што сёння беларусы знаходзяцца на львоўскім Еўрамайдане, каб Украіна не стала такой жа несвабоднай, як Беларусь.
У сваю чаргу, пра Беларусь у сваім выступе ўзгадаў Герой Украіны і сын кіраўніка УПА Рамана Шухевіча — Юры Шухевіч. Ён выказаў спадзяванні, што Беларусь і Украіна стануць сапраўды незалежнымі, паведамляюць украінскія СМІ.
“Сёння на Еўрамайдан прыбылі беларускія браты — гэтаксама імкнуцца быць свабоднымі, як і ўкраінцы. Расія зрабіла з Беларусі сваю губерню, паставіўшы на чале губернатара Лукашэнку. Нешта падобнае хочуць зрабіць і з Украінай, але мы гэтага не дазволім. Настане дзень, калі нашыя дзяржавы будуць сапраўды свабоднымі і незалежнымі. Галоўнае, памятаць лозунг украінскіх нацыяналістаў: свабода народам — свабода чалавеку”, — заявіў Шухевіч.
Фота — vgolos.com.ua