Беларускі рэпер Эміа Афішл раптоўна памёр у 34 гады
Беларускі рэпер Эміа Афішл (Ягор Марозаў)
Ва ўзросце 34 гадоў раптоўна памёр беларускі рэпер Эміа Афішл (сапраўднае імя Ягор Марозаў). Пра гэта паведамляецца на інстаграм-старонцы рэп-гурта Minskuad, у якім ён выступаў.
Прычына смерці музыкі невядомая. У каментарах пад такім жа допісам Minskuad на старонцы "Вконтакте" з'явіліся звесткі, быццам Марозаў памёр ад прыступу панкрэатыту. Праўда, неўзабаве гэты каментар быў выдалены, заўважыў тэлеграм-канал Share.
Ягор Марозаў трапіў у першы сезон праекту Fresh Blood расійскай рэп-пляцоўкі Versus Battle. Пасля гэтага хлопец актыўна ўдзельнічаў у асноўных рэп-батлах пляцоўкі. Пазней музыка ўдзельнічаў у беларускай рэп-пляцоўцы Minsk Independent Battle, дзе таксама быў і адным з суддзяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.