Беларускі стронгмэн змог зрушыць з месца 15 МАЗаў. Гэта сусветны рэкорд
У гонар 75-годдзя МАЗ не толькі прадставіў новы гарадскі аўтобус, але і вырашыў здзівіць праз незвычайны рэкорд. Дзмітрый Белайц, беларускі асілак, які раней прафесійна займаўся баявымі мастацтвамі і сілавым экстрымам, вырашыў замахнуцца на сусветны рэкорд.
Для гэтага яму спатрэбілася 15 цягачоў МАЗ-643028, якія разам важылі 157,5 тон. З першай спробы зварушыць такую вагу не атрымалася, але пасля невялічкага перапынку стронгмэн здолеў працягнуць злучаныя паміж сабой грузавікі больш чым на 7 метраў. І гэтага было досыць, каб усталяваць новы сусветны рэкорд.
Дарэчы, беларускі волат мае непасрэднае дачыненне да айчыннай прамысловасці. Дзмітрый узначальвае гандлёвы дом "МТЗ Сібір".