Беларускі турыстычны аўтобус у Расіі згарэў цалкам
На месцы здарэння / vesti-lipetsk.ru
Беларускі турыстычны аўтобус у Расіі пад Ліпецкам згарэў цалкам. Фотаздымкі з месца здарэння апублікаваў сайт vesti-lipetsk.ru.
Здарэнне адбылося 16 чэрвеня каля 16-й гадзіны на федэральнай трасе М-4 "Дон" у Хлявенскім раёне. Аўтобус, у якім былі 49 пасажыраў (сярод іх 13 дзяцей) і 2 кіроўцы, ехаў з Гомеля ў Кабардзіна-Балкарыю. Кіроўца спыніў аўтобус, калі заўважыў задымленне ў маторным адсеку. Пасажыры паспелі выйсці з салона яшчэ да таго, як яго ахапіў агонь. Траўму нагі атрымала 55-гадовая жанчына, якая няўдала выйшла з аўтобуса, яе завезлі ў бальніцу для аказання меддапамогі. Астатніх беларусаў адправілі ў адзін з мясцовых гатэляў. Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, у суботу турысты змогуць вярнуцца ў Беларусь. У некаторых з іх згарэлі ўсе рэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.