Беларускі ўрад плануе павелічэнне цэнаў на жыллёва-камунальныя паслугі

Пры гэтым адзначаецца, што зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва не адбудзецца, не будуць перавышаныя і "тэмпы росту заробкаў".



Мяркуецца, што "ліквідацыя цэнавых дыспрапорцый у эканоміцы дазволіць знізіць нагрузку на рэальны сектар эканомікі, што павялічыць канкурэнтаздольнасць беларускіх прадпрыемстваў", інфармуе "Интерфакс-Запад".



Прэс-служба ўраду нагадвае, што насельніцтва Беларусі плаціць за электрычнасць і газ у 2,2-2,7 разы менш, чым прадпрыемствы. І прыводзіцца прыклад Польшчы і Літвы, дзе сітуацыя адваротная.



Варта нагадаць, што з 1 студзеня для прадпрыемстваў Беларусі патаннеюць газ і электрычнасць. Рашэнне пра зніжэнне тарыфаў на энергарэсурсы для рэальнага сектара эканомікі нядаўна прыняў беларускі ўрад.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі