Беларускіх біятланістаў на Спартакіядзе ў Расіі не дапусцілі да мас-старту

Біятлон, ілюстрацыйнае фота

Біятлон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Расіі на Спартакіядзе наймацнейшых здарыўся першы скандал з удзелам беларускіх біятланістаў, піша championat.com.

Нашых суайчыннікаў не дапусцілі да ўдзелу ў мас-старце. Адпаведны загад выдала расійскае Міністэрства спорту.

"Спартакіяда — гэта ў першую чаргу ўсерасійскія спаборніцтвы, арганізаваныя для камандаў суб'ектаў Расіі, і магчымасць прагляду спартыўнага рэзерву для далейшага фармавання зборных каманд Расійскай Федэрацыі і арганізацыі трэніровачнага працэсу", — заявіла ў сваім тлумачэнні расійскае спартовае ведамства.

У спрынце, гонцы пераследу і эстафетах беларускія біятланісты змогуць прыняць удзел.

Дарэчы, беларускія ўдзельнікі не першы раз трапляюць у такую сітуацыю на спаборніцтвах у Расіі. На чэмпіянаце Расіі ў канцы сезона-2022/2023 беларусам таксама не знайшлося месца ў вялікім мас-старце. Тады Саюз біятланістаў Расіі адкрыта заявіў, што прыярытэт аддаецца расіянам. У адпаведнасці з дакументамі беларусы бяруць удзел у такіх гонках пры наяўнасці свабодных месцаў. Але нават калі на старце вызваліліся сем месцаў, ніхто з беларускіх біятланістаў усё адно не быў дапушчаны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі