Беларускім адвакатам дазволілі сустракацца з Баўмгертнерам штодня
Пра гэта паведаміў загадчык консульскага аддзела расійскай амбасады Ігар Карагін.
Па словах дыпламата, якія перадае interfax.by, адвакаты пойдуць у СІЗА КДБ ужо заўтра, 4 верасня. Абаронцы аднясуць гендырэктару "Уралкалія" тэлевізар, а таксама астатнія рэчы, якія яны не перадалі падчас папярэдняй сустрэчы.
Нагадаем, што абаронцы далі падпіску пра невыдаванне таямніцы папярэдняга расследавання крымінальнай справы Уладзіслава Баўмгертнера.
Фота — EPA