Беларускія арнітолагі арганізуюць птушыныя сталоўкі он-лайн
З лістапада па сакавік кожны цікаўны зможа назіраць за кармленнем птушак у Інтэнэце ў рэжыме рэальнага часу. Відаэкамеры ўсталююць у вёсцы Зарыца Гродзенскага раёна і ў Брэсце, паведаміў Еўрарадыё старшыня гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрый Вінчэўскі. Па словах арнітолага, гэта будуць месцы, дзе жывуць розныя віды птушак. На сайце www.birdwatch.by у светлы час дня будзе транслявацца працэс іх кармлення. Тут жа ж арнітолагі размесцяць апісанне відаў птушак, што трапяць у камеру.
Нагадаем, сябры гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ужо праводзілі птушыныя назіранні он-лайн. У пачатку гэтага года з веб-камеры на вежы бернардзінскага касцёла наведвальнікі сайта www.birdwatch.by кругласуткава глядзелі на сям’ю рэдкага ў Беларусі сокала-пустальгі.