Беларускія айцішнікі зноў заплацілі найвялікшыя падаткі ў літоўскі IT-сектар

Падаткі / Reuters
EPAM і Wargaming заплацілі на 4,4 млн еўра менш падаткаў у бюджэт Літвы, чым летась. Гэта па-ранейшаму самыя вялікія падаткі ў літоўскім ІТ за 2024 год, заўважае @devby. Але адна з магчымых прычын скарачэння падаткавых паступленняў у бюджэт Літву — адток беларускіх айці-спецыялістаў у іншыя лакацыі.
EPAM Sistemos за 2024 год прералічыла ў літоўскі бюджэт 17,8 млн еўра падаткаў. Адлічэнні скараціліся на 14% (на 2,8 млн еўра).
Літоўская дачка Wargaming летась прынесла бюджэту Літвы 13,3 млн еўра. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года падатковыя адлічэнні скараціліся больш чым на 10% (на 1,6 млн еўра).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.