Беларускія баскетбалісткі на 2-м этапе ЧС у панядзелак гуляюць з Францыяй
На жаночым чэмпіянаце свету па баскетболе, які праходзіць у Чэхіі, у панядзелак стартуе другі этап. Найлепшыя тры каманды з кожнай з чатырох груп склалі дзве кваліфікацыйныя групы. Беларуская зборная разам з Аўстраліяй і Канадай патрапіла ў групу Е, дзе ёй давядзецца сустрэцца з камандамі ЗША, Францыі і Грэцыі.
З улікам заліковых ачкоў, набраных на першым этапе, у групе лідыруюць Аўстралія і ЗША (па 2 перамогі), у Беларусі і Францыі па 1 перамозе, у Канады і Грэцыі перамог няма. Для выхаду ў чвэрцьфінал зборнай Беларусі трэба патрапіць у чацвёрку лепшых каманд групы і перамогі над Грэцыяй можа быць дастаткова для дасягнення гэтай мэты.
У панядзелак зборная Беларусі гуляе з Францыяй, у аўторак — з ЗША, а самым важным матчам (у выпадку паражэнняў у першых двух матчах) можа стаяць паядынак з Грэцыяй 29 верасня.
У кваліфікацыйнай групе F згуляюць зборныя Расіі, Чэхіі, Японіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі і Бразіліі.