Беларускія цацкі будуць вырабляць у Турцыі
У турэцкім горадзе Сіноп пачало працу сумеснае беларуска-турэцкае прадпрыемства па вырабе цацак, паведамляе тэлеканал СТБ.
Зборачная вытворчасць з сучасным абсталяваннем размясцілася на плошчы 16 тысяч квадратных метраў. Там жа размясціліся склады паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі. Прадпрыемства, на якім занятыя 157 чалавек, працуе кругласутачна.
Мяркуецца, што зробленыя цацкі будуць пастаўляцца на рынкі краін Паўднёвай Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. Адпраўляць у гэтыя рэгіёны прадукцыю з Беларусі нерацыянальна праз складаную лагістыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.