Беларускія футбалісты расказалі, як перасталі быць аўтсайдэрамі

Беларускія футбалісты святкуюць перамогу над зборнай Косава / t.me/abffby/
Беларускія футбалісты святкуюць перамогу над зборнай Косава / t.me/abffby/

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі ў Будапешце ў матчы адбору Еўра-2024 абыграла зборную Косава — 2:1. На галы Уладзіслава Марозава (73-я хвіліна) і Макса Эбонга (75) сапернікі адказалі голам з пенальці (87). Дружына Георгія Кандрацьева атрымала першую перамогу ў афіцыйных матчах з вясны 2021-га.

Іншыя матчы групы: Ізраіль — Андора — 2:1, Швейцарыя — Румынія — 2:2.

Беларуская зборная перастала быць аўтсайдэрам групы. Па выніках чатырох тураў лідыруе Швейцарыя — 10 ачкоў, у Румыніі — 8, Ізраіль набраў 7, Беларусь і Косава — па 3, Андора мае 1 ачко.

9 верасня зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Андорай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі