Беларускія футбалісты сёння распачалі падрыхтоўку да матчу з Англіяй
Сёння футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі распачалі падрыхтоўку да адборачнага матчу чэмпіянату свету 2010 года супраць каманды Англіі, які адбудзецца на мінскім стадыёне "Дынама" 15 кастрычніка.
Першую трэніроўку падапечныя Бернда Штанге праводзяць у гэты час на адным з палёў ФК "Мінск". Згодна з планамі трэнерскага штаба, 7 кастрычніка беларускія футбалісты правядуць яшчэ адну трэніроўку ў Мінску, а раніцай 8 кастрычніка адправяцца на падрыхтоўчы збор у нямецкі Руйт, паведамляе БЕЛТА.
На думку Штанге, далёка ад сваякоў і сяброў яго падапечныя змогуць лепш падрыхтавацца да матчу. У беларускую сталіцу зборная вернецца за суткі да гульні. Нагадаем, цяпер у 6-й адборачнай групе лідзіруюць зборныя Англіі і Ўкраіны, якія набралі па 6 ачкоў. У каманд Беларусі, Казахстана і Харватыі па 3 ачкі, а андорскія футбалісты заліковых балаў пакуль не маюць.