Беларускія хакеісты ў фінале “Турніру чатырох нацый” згуляюць са Швейцарыяй
Зборная Беларусі па хакеі 17 снежня згуляе ў камандай Швейцарыі ў фінале “Турніру чатырох нацый”. Матч пачнецца ў 22.15 паводле мінскага часу, жывую трансляцыю гульні можна будзе ўбачыць на тэлеканале “Беларусь 5”.
“Турнір чатырох нацый” праходзіць у швейцарскім Біле. Напярэдадні беларусы разграмілі зборную Славакіі з лікам 7:1, а гаспадары турніру мінімальна перамаглі французаў — 1:0.
Паводле букмекераў, абедзве каманды маюць прыкладна роўныя шансы на перамогу: розныя канторы даюць каэфіцыент 2,37 на перамогу Швейцарыі і 2,55 — на вікторыю Беларусаў. На нічыю ў асноўны час даюць 3,80 — 4.00.