Беларускія лыжнікі на 14-м месцы ў алімпійскай эстафеце
Эстафетныя гонкі сярод мужчын прайшлі 16 лютага ў Сочы. Спартсмены беглі дыстанцыю 4х10 кіламетраў.
Беларуская каманда ў складзе Сяргея Далідовіча, Аляксея Іванова, Аляксандра Лазуткіна і Міхаіла Сямёнава пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 34 хвіліны 40,1 секунды.
Залаты медаль у гэтай гонцы дастаўся Швецыі, другое месца ў Расіі, а трэцяе — у Францыі.
Усяго на старт выйшла 16 квартэтаў лыжнікаў.