Беларускія незалежныя кінематаграфісты прэзентуюць агульны стэнд на Берлінале

Беларускія незалежныя кінематаграфісты прэзентуюць агульны стэнд на Берлінале

На Еўрапейскім кінарынку ў рамках праграмы Берлінскага кінафэсту-2022 сёлета ўпершыню з’явіцца віртуальны стэнд незалежных беларускіх кінематаграфістаў. На ім будуць прадстаўленыя гульнявыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы беларускіх аўтараў (якія цяпер маглі апынуцца ў розных краінах).

Імёны многіх удзельнікаў ужо дастаткова добра вядомыя гледачам — напрыклад, Аляксей Палуян (рэжысёр фільма "Кураж") ці Андрэй Куціла ("Калі кветкі не маўчаць").

Арганізатарам віртуальнага стэнду выступае грамадская ініцыятыва Belarusian Filmmakers' Network (BFN). Яна створаная напрыканцы 2021 года і накіраваная на падтрымку незалежных кінематаграфістаў. 

Мерапрыемствы віртуальнага стэнда BFN на EFM-2022:

11 лютага, 12.30. Кінапаказ "Лета 89" (рэж. Уладзімір Казлоў).

12 лютага, 18.00. Дыскусія "Filmmakers at risk: current state of a dangerous film industry". Удзельнікі: Аляксей Палуян, Максім Швед, Уладзімір Казлоў, Леанід Каліценя. Мадэратар: Максім Жбанкоў.

13 лютага,  12.30. Кінапаказ "Маршрут перабудаваны" (рэж. Максім Швед).

15 лютага, 12.30. Кінапаказ: анімацыйная праграма — "Shirey Mara" (рэж. Ната Карнеева), "Калі я быў Генерал" (рэж. Юрый Сямашка), "Царства Зорак" (рэж. Іван Гапіенка).

Берлінскі кінафэст праходзіць з 10 па 17 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі