Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Гэта — Арцём Брэль, Вячаслаў Дашкевіч, Сяргей Захаранка, Таццяна Заяц, Дзяніс Карабан, Мікалай Карабко, Аляксандр Карніўскі, Раман Карпук, Кацярына Купрыянава, Ігар Новікаў, Дзмітрый Сушчык, Міхаіл Хаміцэвіч, Уладзімір Яўстраценка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення гэтых людзей.
Захаранка, Брэль, Яўстраценка, Карніўскі, Новікаў, Сушчык і Карабан асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі, міліцыянераў, суддзяў ці за "знявагу дзяржаўных сімвалаў". Іншыя трапілі за краты "за перашкаджэнне працы камісій па рэферэндуму".
У Беларусі ўжо 1078 палітвязняў. І іх колькасць працягвае расці амаль штодня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.