Беларускія селекцыянеры вывелі гатунак бульбы фіялетавага колеру
Так выглядае новы гатунак бульбы "Сапфір" / t.me/mshpbelarus
Беларускія селекцыянеры вывелі новыя гатункі бульбы — "Сапфір" і "Лекар", паведамляе прэс-служба Мінсяльгасхарчу.
Мякаць гэтых караняплодаў мае фіялетавы і ружовы колеры адпаведна. Здалёк іх можна прыняць за мінералы.
У каментары тэлеканалу "Мір" загадчыца аддзела навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і пладаводства Юлія Гунько паведаміла, што новыя гатункі мусяць быць устойлівыя да клімату, хваробаў і шкоднікаў.
Па яе словах, новыя гатункі вызначаюцца высокім утрыманнем антыаксідантаў. "У гатунках з пігментаванай мякаццю — больш за 2000 адзінак, а ў звычайнай бульбе — 500-800 максімум", — кажа Юлія Гунько.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.