Беларускія студэнты змогуць працягваць вучыцца ў Эстоніі

Святлана Ціханоўская і Урмас Рэйнсалу
Святлана Ціханоўская і Урмас Рэйнсалу

Беларускія студэнты змогуць бесперашкодна паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі. Пра гэта міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў у лісце Офісу Святланы Ціханоўскай.

Пагадненні дасягнутыя па наступных пытаннях:

– эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоў да прыёму беларускіх абітурыентаў;

– беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прыняты ўніверсітэтамі.

"Я цалкам падзяляю вашу думку пра тое, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі, і што наш абавязак — падтрымліваць памкненні моладзі", — каментуе Рэйнсалу.

Пасля пачатку вайны ва Украіне некаторыя краіны адмаўляюць беларускім студэнтам у працягу навучання. У прыватнасьці, з такой ініцыятывай выступіла Чэхія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі